Вікторыя Азаранка ў чвэрцьфінале турніру ў Токіа сёння сустрэнецца з Камілай Джорджы

21 сентября 2018

Вікторыя Азаранка ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Токіа сёння сустрэнецца з італьянкай Камілай Джорджы. Саперніца беларускі на папярэдняй стадыі выбіла з барацьбы першую сеяную Каралін Вазняцкі. Джорджы займае 37-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу. У асабістым супрацьстаянні тэнісісткі сустракаліся толькі аднойчы, і тады перамогу атрымала італьянка. Прамая трансляцыя матча пачнецца арыенціровачна ў 12 гадзін на "Беларусь 5".