Вікторыя Азаранка - у чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Маямі

27 марта 2018

Экс першая ракетка свету сёння ўначы перамагла польку Агнешку Радваньску, якая на папярэдняй стадыі выбіла з барацьбы першую ракетку свету Сімону Халеп. Беларуска аддала саперніцы ўсяго па два геймы ў кожным сэце 6:2, 6:2. У матчы за выхад у паўфінал Вікторыя Азаранка пазмагаецца з Каралінай Плішкавай. Тэнісісткі афіцыйна гулялі тройчы і два матчы правялі менавіта на хардзе. І тут суадносіны перамог роўныя 1:1.