Вікторыя Азаранка ў Брысбене сёння пазмагаецца за паўфінал

8 января 2016

Вікторыя Азаранка ў Брысбене сёння пазмагаецца за паўфінал з амерыканкай Самантай Кроўфард. Яна займае 142-і радок рэйтынгу ВТА. Кроўфард прабілася ў асноўную сетку з кваліфікацыі. Адзначым, гэта будзе першая вочная сустрэча тэнісістак. Пачатак паядынку за паўфінал а 14-й гадзіне. У выпадку поспеху беларуску ў фінале будзе чакаць альбо Ангеліка Кербер, альбо Карла Суарэс-Навара. Спаборніцтвы ў Брысбене завершацца 10 студзеня, пасля чаго вядучыя тэнісісты прадоўжаць падрыхтоўку да першага ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема" - Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.