Літаральна паўгадзіны таму беларуска ў трох сэтах перайграла 15-ю ракетку свету - сербку Ганну Іванавіч. Прайграўшы першую партыю 4:6, Вікторыя вырвала перамогу ў наступных дзвюх 6:3; 6:4. Гульня працягвалася ледзь больш за 2 гадзіны. Наступная суперніца беларускі - нязручная Даніэла Хантухова са Славакіі, лік у асабістым супрацьстаянні 2:2. Аднак апошнія дзве сустрэчы засталіся за беларускай. Гульня адбудзецца позна ўвечары заўтра.