Вікторыя Азаранка ўпэўненай перамогай адкрыла новы тэнісны сезон!

1 января 2014
На прэстыжным турніры серыі Прэм'ер з прызавым фондам адзін мільён долараў, які праходзіць у Брысбене, беларуска ў двух сэтах перайграла гаспадыню кортаў - аўстралійку Кейсі Дэлакау 6-3, 6-1. Саперніцай Вікторыі па чвэрцьфінале будзе швейцарская тэнісістка Стэфані Фёгель. Гульня запланавана на заўтра і стартуе не раней, чым 12.00 дня. Прамая трансляцыя сустрэчы - на тэлеканале Беларусь 5.