Вікторыя Азаранка ўступіла расіянцы Кацярыне Макаравай

4 сентября 2014
Вікторыя Азаранка пасля вылету з US Open цалкам прызнае справядлівасць такога выніку. Наша тэнісістка ўступіла расіянцы Кацярыне Макаравай, 4:6, 2:6 і пакідае апошні ў сезоне турнір Вялікага шлема на стадыі чвэрцьфіналу.

Вікторыя Азаранка, 17-ая ракетка свету (Беларусь): Я не буду шукаць апраўданні. Можаце мне 20 разоў задаць адно і тое ж пытанне - апраўданняў не пачуеце. Я згуляла так добра, як змагла сёння. Мая саперніца - вялікая малайчына. Перамагла заслужана. Згуляла значна лепш, чым я.

Серэна Уільямс - Кацярына Макарава і Пэн Шуай - Каралін Вазняцкі. Так выглядаюць паўфінальныя пары US Open.