Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на US Open

27 августа 2014

У матчы першага круга беларуская тэнісістка абыграла 90-ю ракетку свету японку Місакі Доі. Саступіўшы на тайм-брэйку ў першым сэце 6:7, Вікторыя ўзяла рэванш у другім 6:4 і без праблем зламала супраціўленне саперніцы ў трэцім 6:1. У другім крузе Азаранка сустрэнецца з амерыканкай Крысцінай Макхейл. Паміж сабой тэнісісткі сустракаліся двойчы, і пакуль лік у асабістым супрацьстаянні роўны - 1:1. Акрамя Вікторыі працягвае барацьбу Аляксандра Сасновіч, якая стартавала ў кваліфікацыі. Сёння позна вечарам яна згуляе супраць Каралін Вазняцкі. А вось Вольга Гаварцова ў стартавым матчы прайграла Ежэні Бушар.


У мужчынскім парным разрадзе на US Open возьмуць старт Максім Мірны і Міхаіл Южны. Праўда, супрацьстаяць ім будуць першыя сеяныя амерыканцы - браты Браяны.