Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі

14 января 2014

У другім крузе Australian Open Вікторыя Азаранка згуляе з чэшскай тэнісісткай Барбарай Заглававай-Стрыкавай. Сёння ноччу беларуская тэнісістка паспяхова стартавала на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Матч са шведкай Юханай Ларсан яна выйграла ў двух сэтах за паўтары гадзіны - 7:6, 6:2. Australian Open - першы турнір серыі Вялікага шлема сёлета. І Азаранка ў апошнія два гады нікому не саступае Кубак чэмпіёнаў. Фінал Australian Open пройдзе 26 студзеня. Агульны прызавы фонд турніру - 29 мільёнаў долараў.