Вікторыя Азаранка выйграла тэнісны турнір у Індыян-Уэлсе

21 марта 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вікторыю з яркай перамогай і вяртаннем на алімп. У фінале беларуска сустракалася з першай ракеткай свету Серэнай Уільямс. Гэты матч стаў іх 21-м асабістым супрацьстаяннем. У выніку сустрэча завяршылася ўсяго ў двух сэтах - 6:4, 6:4.

Вікторыя Азаранка, пераможца турніру WTA ў Індыян-Уэлсе (ЗША): "Я трохі нярвуюся, але перш хацела б выказаць асабістую падзяку Серэне. Я ведаю, наколькі эмацыянальна было для цябе вярнуцца сюды. Ты сапраўды натхняеш мноства людзей, ты выдатны сапернік. І, шчыра кажучы, калі б я не ведала, як старанна ты працуеш, я б не была гэтак матываваная вярнуцца. Я б не працавала гэтак жа старанна. Дзякуй тым, хто верыў у мяне і ніколі не сумняваўся ў маіх здольнасцях і старанна прымушаў расці, дзякуй вялікі".

Дзякуючы перамозе Вікторыя Азаранка ўжо з гэтага дня афіцыйна вярнулася ў топ-10 сусветнага тэніснага рэйтынгу і стала 8-й ракеткай свету.