Вікторыя Азаранка згуляе ў жніўні на турніры ў ЗША

21 июля 2020
Вялікі тэніс вяртаецца. 3 жніўня адновіцца WTA-тур матчамі ў Палерма. Беларуска Вікторыя Азаранка там не выступіць, але згуляе ў іншай частцы свету. Арганізатары спаборніцтваў у амерыканскім Лексінгтане назвалі чатырох знакамітых спартсменак, якія прымуць удзел у турніры. Апроч мінчанкі там згуляюць сёстры Уільямс і Слоан Стывенс. Старт спаборніцтваў - 10 жніўня.