Вікторыя Азаранка рыхтуецца да паядынку першага раўнда турніру WTA ў Досе. Саперніцай беларускі стане Святлана Кузняцова. Тэлеканал "Беларусь 5" гульню пакажа ў прамым эфіры. Старт арыенціровачна ў 20:30. Вікторыя Азаранка, нагадаем, станавілася пераможніцай турніру ў Катары двойчы: у 2012-м і 2013-м. А дзеючая чэмпіёнка турніру - Арына Сабаленка.













