У трэцім крузе Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе Вікторыя Азаранка згуляе з Ангелікай Кербер. Немка ў другім раўндзе турніру нанесла паражэнне Карын Кнап з Італіі - 7:5, 6:2. Беларуска ж, нагадаем, аказалася мацнейшай за Яніну Вікмаер з Бельгіі - 7:5, 6:4. Сустрэча Азаранка - Кербер адбудзецца заўтра вечарам.
Вікторыя Азаранка згуляе з Ангелікай Кербер
4 сентября 2015













