Вікторыя Азаранка згуляе супраць Аляксандры Круніч

18 июня 2018

На старце тэніснага турніру на Мальёрцы Вікторыя Азаранка згуляе супраць Аляксандры Круніч. Сербская спартсменка напярэдадні ўзяла тытул у Хертагенбасе. Азаранка і Круніч сустракаліся на кортах двойчы, праўда ў Вікі абодва паражэнні. Выступіць на Мальёрцы Вікторыя і ў парным разрадзе разам з расіянкай Святланай Кузняцовай.

Арына Собаленка на старце згуляе з бельгійкай Элісан ван Эйтванк. А першая ракетка Беларусі Аляксандра Сасновіч чакае сваю саперніцу з кваліфікацыі.