Вікторыя Азаранка выходзіць у другі раўнд турніру ў Цынцынаці

13 августа 2019
Вікторыя Азаранка ўслед за Арынай Сабаленкай і Аляксандрай Сасновіч выходзіць у другі раўнд прэстыжнага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Цынцынаці. Некалькі хвілін таму беларуска завяршыла свой стартавы паядынак супраць швейцаркі Белінды Бенчыч, ведучы ў першым сэце з лікам 6-4. Аднак апанентка беларускі не змагла завяршыць сустрэчу з-за траўмы, адмовіўшыся ад барацьбы. Лік у другім сэце на той момант быў 1-0 на карысць Вікторыі.