Вікторыя Азаранка захавала 22 пазіцыю ў рэйтынгу WTA

12 октября 2015

Вікторыя Азаранка ў абноўленым рэйтынгу WTA захавала 22 пазіцыю. Дзве іншыя беларускі страцілі пазіцыі. Вольга Гаварцова з 67-га радка перамясцілася на 69-ы. Аляксандра Сасновіч з 99-га на 101-ы. Узначальвае рэйтынг амерыканка Серэна Уільямс. Сімона Халеп, якая ідзе другой, адстае ад яе амаль на 5 тысяч ачкоў.