Вікторыя Азаранка знялася з Уімблдона

26 июня 2013

Прычынай такога рашэння стала траўма калена тэнісісткі, якую яна атрымала падчас стартавага матча на турніры. Яе стан пагоршыўся пасля перадматчавай размінкі. Пра тое, што Вікторыя была вымушана адмовіцца ад далейшай барацьбы, стала вядома перад пачаткам яе сустрэчы з італьянкай Флавіяй Пенета. Ужо вядома, што ў панядзелак Вікторыя страціць другі радок сусветнага рэйтынгу. Слізкае травяное пакрыццё Уімблдона згуляла злы жарт яшчэ з 4 тэнісістамі. З-за траўм, атрыманых на цяперашнім турніры, зняліся са спаборніцтваў Марцін Чыліч, Джон Ізнер, Радэк Стэпанек і Сціў Дарсіс, які ў стартавым матчы сенсацыйна абгуляў Рафаэля Надаля.