Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Оклендзе

24 декабря 2017

Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Оклендзе, дзе ў пачатку студзеня планавала пачаць новы сезон. Пра гэта паведаміў дырэктар спаборніцтваў Карл Бадж. Нагадаем, Азаранка атрымала ад арганізатараў wild card, таксама яна запрошана на адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, які пройдзе з 15 па 28 студзеня 2018 года ў Мельбурне. Зараз Вікторыя змагаецца з былым бойфрэндам за права апекі над агульным дзіцем Леа Аляксандрам.