Вікторыя Азаранка сёння выйдзе на корт супраць японкі Наомі Осакі

30 мая 2019
Першая ракетка свету супраць экс-лідара рэйтынгу! Наша Вікторыя Азаранка сёння выйдзе на корт супраць японкі Наомі Осакі ў другім крузе турніру серыі Вялікага шлема "Ралан Гарос". Беларуска сустракалася з азіяткай двойчы. Першы матч на хардзе завяршыўся на карысць Вікторыі, а вось два тыдні таму на грунце мацнейшай была азіятка. Ці атрымаецца Вікторыі ўзяць рэванш, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Арыенціровачна пачатак у 12 гадзін.

У гэты ж час на "Беларусь 5.  Інтэрнэт" можна будзе сачыць за Арынай Сабаленкай. Саперніца 11-й у рэйтынгу беларускі - 51-шы нумар амерыканка Аманда Анісімава. Дзяўчыны ўжо сустракаліся сёлета. На Australian Open Анісімава была мацнейшай. Сёння фаварыткай букмекеры завуць беларуску.