Вікторыя Азаранка сёння згуляе ў паўфінале тэніснага турніру ў Нью-Ёрку

28 августа 2020
Вікторыя Азаранка ў барацьбе за фінал прэстыжнага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Нью-Ёрку з прызавым фондам каля 2 мільёнаў долараў. Сёння адбудзецца паўфінал, у якім беларусцы будзе супрацьстаяць 15-ая ракетка свету Іахана Конта з Вялікабрытаніі. За сваю гісторыю дзяўчаты правялі тры вочныя сустрэчы. Пакуль наша Вікторыя саступае - 1:2. Апошні раз тэнісісткі гулялі на турніры ў Манрэалі ў 2018 годзе. Цяперашні матч стаіць першым запускам на  дзясятым корце і пачнецца а 18-й гадзіне. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5".