Вікторыя Азаранка сёння згуляе ў 1/4 фіналу турніру ў Рыме супраць Караліны Плішкавай

17 мая 2019

Вікторыя Азаранка сёння ў чвэрцьфінале тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Рыме выйдзе на корт супраць сёмай ракеткі свету Караліны Плішкавай. Беларуска напярэдадні перайграла Гарбінье Мугурусу. Іспанская тэнісістка, саступіўшы ў першым сэце 4:6, у пачатку другога адмовілася працягваць барацьбу, спаслаўшыся на траўму. Плішкава жа ў трохсэтавым супрацьстаянні ўзяла верх над амерыканкай Сафіяй Кенін - 4:6, 6:4, 6:3. Што да статыстыкі асабістых сустрэч, Вікторыя і Караліна гулялі сем разоў, беларуска перамагала чатырохразова, у тым ліку і ў красавіку на турніры ў Штутгарце. Прамыя трансляцыі з рымскіх кортаў вядзе "Беларусь 5".