Вікторыя Азаранка сёння згуляе з Петрай Квітавай. Матч у прамым эфіры пакажа "Беларусь 5"

30 января 2019

Сёння ўвага беларускіх фанатаў тэніса прыкаваная да кортаў турніру WTA ў Санкт-Пецярбургу. Напярэдадні Вікторыя Азаранка паспяхова справілася з расіянкай Маргарытай Гаспаран 6:4, 6:1. А сёння беларуску чакае куды больш сур'ёзны іспыт. Саперніца - фіналістка апошняга Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі Петра Квітава. Прыблізна ў 15 гадзін пачнецца матч другога круга, які ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".