Вікторыя Азаранка сёння згуляе і ў адзіночным разрадзе, і ў міксце

7 июля 2017

Два тэнісныя матчы на Уімблдоне за адзін дзень! Вікторыя Азаранка сёння згуляе і ў адзіночным разрадзе, і ў міксце. У 15 гадзін на цэнтральным корце пачнецца супрацьстаянне 1/16 фіналу - Азаранка з гаспадыняй кортаў Хізер Уотсан. Дзяўчаты сустракаліся да гэтага 5 разоў, і нязменна перамагала Вікторыя. 

Прамая трансляцыя матча на тэлеканале "Беларусь 5"

А затым ужо ўвечар Азаранка ў дуэце з Ненадам Жыманчычам будзе супрацьстаяць усё той жа Уотсан у тандэме з фінам Хенры Контыненам.