Вікторыя Азаранка сёння стартуе на тэнісным турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Маямі

20 марта 2019

Вікторыя Азаранка сёння стартуе на тэнісным турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Маямі з прызавым фондам больш як 9 мільёнаў долараў. У суперніцах у беларускі - Дамініка Цыбулкава са Славакіі. Букмекеры фаварыткай супрацьстаяння называюць Азаранку. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 19 гадзін на "Беларусь 5. Інтэрнэт", у 23:00 - паўтор на спартыўным канале. Дарэчы, найбліжэйшай ноччу, арыенціровачна ў гадзіну, на корт выйдзе Вера Лапко супраць францужанкі Алізэ Карне.