Вікторыя Азаранка сёння правядзе свой матч у адзіночным разрадзе на турніры ў Маямі

24 марта 2018

Вікторыя Азаранка сёння правядзе свой матч у адзіночным разрадзе на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Маямі. Суперніца па трэцім раўндзе - Анастасія Сявастава з Латвіі. Раней на кортах дзяўчаты не сустракаліся. Матч пачнецца прыблізна ў 10 вечара. Прамая трансляцыя - на тэлеканале "Беларусь 5".

У пары Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка выбылі з барацьбы. Беларускі тандэм саступіў немцы Таццяне Марыі і ўкраінцы Лесе Цурэнцы 6:3, 2:6, 4:10.