Вікторыя Азаранка сёння правядзе стартавы матч на турніры ў Штутгарце

24 апреля 2019

Пасля матчаў зборных  - адразу ў спаборніцкую сетку WTA.  Экс-першая ракетка свету - Вікторыя Азаранка - сёння правядзе стартавы матч на турніры ў Штутгарце. Прызавы фонд - амаль 900 тысяч долараў.  Саперніца беларускі - расіянка Вера Званарова, якая змагла заявіцца ў Германію з-за траўмы іспанкі  Гарбынье Мугурусы. У Штутгарце   апошні раз Вікторыя гуляла 7 гадоў назад.  Што да асабістага супрацьстаяння з Верай Званаровай,   статыстыка не на карысць беларускі.  З дзесяці згуляных сустрэч  чатыры засталіся за Азаранкай.  Такім чынам, эфір тэніса  ў 12:30 на "Беларусь 5".  Пачатак супрацьстаяння беларускі і расіянкі - у 14:30.