Вікторыя Азаранка сёння правядзе матч другога круга тэніснага турніру ў Мадрыдзе

7 мая 2018

У саперніцах беларускай тэнісісткі - шостая ракетка свету чэшка Караліна Плішкава. Саперніцы гулялі адна супраць адной чатыры разы, прычым тройчы перамога была на баку Азаранкі, у тым ліку і ў канцы сакавіка на турніры ў Маямі. У прамым эфіры паядынак пакажа "Беларусь 5". Арыенціровачны час пачатку матча 23:30.