Вікторыя Азаранка сёння пазмагаецца за выхад у 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Рыме

14 мая 2019
Вікторыя Азаранка сёння пазмагаецца за выхад у 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Рыме катэгорыі "Прэм'ер" з прызавым фондам амаль 3,5 мільёна долараў. Саперніца беларускі - шостая ракетка свету ўкраінка Эліна Світоліна, якая з-за траўмы прапускала больш чым месяц. Толькі тыдзень таму яна вярнулася на корт у Мадрыдзе. Абодва асабістыя супрацьстаянні засталіся за Азаранкай. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" запланавана на 20:30.