Вікторыя Азаранка сёння пазмагаецца за пуцёўку ў 1/8 фіналу тэніснага турніру серыі ВТА ў Мадрыдзе.

8 мая 2013
Саперніцай беларускі зноў выступіць расіянка, на  гэты раз  Кацярына Макарава, 24-я ў сусветным рэйтынгу. Супрацьстаянне можна будзе ўбачыць на тэлеканале Беларусь 2. Пераможца ў  наступным раўндзе згуляе з францужанкай Марыён Барталі.