Вікторыя Азаранка - самая эфектыўная тэнісістка свету

9 октября 2013
Зыходзячы з суадносін прызавых і часу, праведзенага на корце, беларуска з'яўляецца самай высокааплатнай сярод сваіх калегаў. У гэтым сезоне 2-я ракетка свету выйграла 42 з 49 матчаў і зарабіла амаль 6 мільёнаў долараў. За кожны праведзены сет яна атрымала 70 тысяч долараў. На дзесяць тысяч больш, чым першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс.