Вікторыя Азаранка з упэўненай перамогі пачынае новы год

4 января 2016

У першым крузе спаборніцтваў на турніры ў аўстралійскім Брысбене беларуска не пакінула шанцаў расіянцы Алене Весніной - 6:2, 6:0. Адзначым, што да гэтага апаненткі сустракаліся 6 разоў і ва ўсіх матчах Азаранка ўпэўнена выйгравала ў двух сетах. Наступнай саперніцай Вікторыі стане першы нумар гэтага турніру - румынка Сімона Халеп.