Вікторыя Азаранка з перамогі стартуе на турніры ВТА ў Ухане

27 сентября 2015

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка з перамогі стартуе на турніры ВТА ў кітайскім Ухане. У першым крузе спаборніцтваў, прызавы фонд якіх больш за два мільёны долараў, беларуска перайграла Лорэн Дэвіс - 6:2,7:6.

А вось Аляксандра Сосновіч не змагла заваяваць свой першы тытул ВТА, саступіўшы ў фінале турніру ў Сеуле Ірыне Камеліі-Бегу - 3:6,1:6.