Вікторыя Азаранка з перамогі стартавала на тэнісным турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Цынцынаці. Спаборніцтвы праходзяць на кортах у Нью-Ёрку. Экс-першая ракетка свету без асаблівых праблем разабралася з 24-м нумарам сусветнага рэйтынгу Донай Векіч - 6:2,6:3. Вікторыя дзейнічала ўпэўнена, на добрым узроўні выконваючы сваю падачу, і аформіла сем эйсаў. Ды і сам матч атрымаўся скарацечным. На праход далей у беларускі пайшло ледзь больш за гадзіну. Для Азаранкі гэта першая перамога ў каляндарным годзе. У другім крузе беларуска згуляе з пераможцай супрацьстаяння Слоан Сцівенс - Каралін Гарсія. Сёння Вікторыя разам з Сафіяй Кенін правядзе і першы матч на турніры ў парным разрадзе. У адзіночцы ж (апроч Азаранкі) заяўленая і Арына Сабаленка, якая пасеяная пад пятым нумарам.
Вікторыя Азаранка з перамогі стартавала на турніры ў Цынцынаці
23 августа 2020













