Вікторыя Азаранка з перамогі стартавала на турніры ў Мельбурне
5 февраля 2021
Вікторыя Азаранка з няпростай перамогі стартавала на турніры Champions Trophy ў аўстралійскім Мельбурне. 13-я ракетка свету мінулай ноччу ў 1/8 фіналу адолела прадстаўніцу Казахстана Юлію Пуцінцаву - 6:4, 1:6, 11:9. У чвэрцьфінале беларуска сустрэнецца з эстонкай Анет Кантавейт. Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа паўтор гульні Азаранкі - Пуцінцава. Пачатак у 9:30 раніцы.













