Вікторыя Азаранка з Эшлі Барці выйшлі ў 1/8 фіналу парнага разраду Уімблдонскага турніру

7 июля 2019

Вікторыя Азаранка ў тандэме з Эшлі Барці вышлі ў 1/8 фіналу парнага разраду Уімблдонскага турніру. Беларуска-аўстралійскі дуэт аказаўся мацнейшым за шведку Рэбеку Петэрсан і славенку Тамару Зіданшэк 6:2, 6:3. Наступныя саперніцы Азаранкі і Барці - Даніэль Роўз Колінз і Бетані Матэк Сандз. Нагадаем, у 1/8 прабіўся і яшчэ адзін дуэт з удзелам беларускі - Арына Сабаленка і Эліз Мертэнс.