Вікторыя Азаранка з Джэймі Марэем пазмагаецца за перамогу ў міксце турніру Уімблдон

15 июля 2018

Сёння ўвага беларусаў будзе прыкаваная і да Уімблдона. Вікторыя Азаранка ў пары з Джэймі Марэем пазмагаецца за перамогу ў міксце на трэцім у сезоне турніры Вялікага шлема. У саперніках у беларускі і брытанца аўстрыец Аляксандр Пея і амерыканка Ніколь Мелічар. На турніры Азаранка і Марэй ужо правялі некалькі складаных трохсэтавых паядынкаў, але сваіх сапернікаў па паўфінале перамаглі дастаткова лёгка.