Вікторыя Азаранка праводзіць стартавы матч на тэнісным турніры ў Маямі

20 марта 2019

Вікторыя Азаранка праводзіць стартавы матч на тэнісным турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Маямі з прызавым фондам больш за 9 мільёнаў долараў. У саперніцах у беларускі - Дамініка Цыбулкава са Славакіі. Фаварыткай супрацьстаяння букмекеры называюць Азаранку. Прамую трансляцыю вядзе "Беларусь 5. Інтэрнэт", у 23:00 - паўтор на спартыўным канале. А ўначы, арыенціровачна ў гадзіну, на корт выйдзе Вера Лапко супраць францужанкі Алізэ Карнэ.