Вікторыя Азаранка правяла сёння майстар-клас для юных спартсменаў

12 июня 2019

Экс першая ракетка свету Вікторыя Азаранка правяла сёння майстар-клас для юных спартсменаў. На ўрок ад чэмпіёнкі сабралася больш за 50 выхаванцаў тэнісных школ Мінска. Асісціраваў Вікторыі яе асабісты трэнер Вім Фісет. Занятак доўжыўся амаль паўтары гадзіны. Юныя тэнісісты паспрабавалі згуляць супраць Азаранкі ў пары і па адным, атрымалі каштоўныя парады, а таксама, вядома, аўтографы і падарункі. 

Зараз пачынаецца падрыхтоўка да травянога сезона. Найбліжэйшы турнір, на якім мы ўбачым Вікторыю Азаранку, пройдзе ў іспанскай Маёрцы на наступным тыдні. А затым у планах у беларускі трэці ў сезоне турнір Вялікага шлема - Уімблдон.