Вікторыя Азаранка правяла майстар-клас для юных гульцоў

12 июня 2019

Сёння на адкрытычых кортах Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе ў Мінску майстар-клас для юных гульцоў правяла экс першая ракетка свету Вікторыя Азаранка.

Як усё прайшло, ведае Крысціна Камыш. Вікторыя Азаранка за сваю прафесійную кар'еру не раз радавала маладое пакаленне тэнісістаў сваімі майстар-класамі. Такія імправізаваныя ўрокі экс першая ракетка свету імкнулася праводзіць рэгулярна ў Мінску. Але затым здарыўся перапынак. І цяперашняя сустрэча стала першай з тых часоў, як Вікторыя стала мамай.

Больш за 50 выхаванцаў тэнісных школ Мінска загадзя сабраліся на корце. Бацькі занялі месцы на трыбунах і ўсё чакалі прыезду алімпійскай чэмпіёнкі. Гэтай сустрэчы не перашкодзілі ні канікулы, ні экстрэмальная спёка, ні нават траўмы.

Па плане занятак павінен быў доўжыцца толькі 30 хвілін. Але сустрэча расцягнулася на паўтары гадзіны. Асісціраваў спартсменцы яе асабісты трэнер Вім Фісет. Дзеці паспрабавалі згуляць супраць Вікторыі ў пары і па адным, атрымалі каштоўныя парады па паляпшэнні ўдараў па мячы. А завяршыўся майстар-клас гульнёй "Кароль", дзе перамаглі ў выніку "каралевы".

Ніхто з удзельнікаў майстар-класа не застаўся без падарунка, а таксама без аўтографа тэнісісткі.

Зараз пачынаецца падрыхтоўка да травянога сезона. Найбліжэйшы турнір, на якім мы ўбачым Вікторыю Азаранку, пройдзе ў іспанскай Маёрцы на наступным тыдні. А затым у планах у беларускі трэці ў сезоне турнір Вялікага шлема - Уімблдон.