Вікторыя Азаранка правядзе матч супраць брытанкі Хізер Уотсан

6 марта 2018

Вікторыя Азаранка свой першы матч пасля вяртання ў тур правядзе супраць брытанкі Хізер Уотсан. Адбылася жараб'ёўка турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. Зараз Азаранка 204-ая ракетка свету. Будучая саперніца Уотсан - 70-ы нумар рэйтынгу. Першая ракетка краіны Аляксандра Сасновіч у стартавым раўндзе згуляе з Магдай Лінет з Польшчы. Арына Сабаленка сустрэнецца Варварай Лепчанкай з ЗША. Змагаецца за выхад у асноўную сетку турніру і Вера Лапко. Беларуска перамагла ўкраінку Кацярыну Бандарэнку - 6:0, 6:3. У фінале кваліфікацыі Індыян-Уэлса Лапко згуляе з гаспадыняй кортаў Сафіяй Кенін.