Вікторыя Азаранка правядзе майстар-клас для юных выхаванцаў тэнісных школ

12 июня 2019

Майстар-клас ад экс-першай ракеткі свету. Вікторыя Азаранка на рэспубліканскіх кортах алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе падзеліцца вопытам з юнымі выхаванцамі тэнісных школ. Кожны даведаецца сакрэты гульні і парады ад алімпійскай чэмпіёнкі, а таксама атрымае аўтограф і фота на памяць. Нагадаем, Вікторыя ўжо не раз з задавальненнем праводзіла такія трэніроўкі.