Вікторыя Азаранка прайграла ў другім крузе прэстыжнага турніру ў Мадрыдзе

8 мая 2018

Вікторыя Азаранка прайграла ў другім крузе прэстыжнага турніру ў Мадрыдзе з прызавым фондам больш чым 6 мільёнаў еўра. У матчы 1/16 фіналу беларуска ў трох партыях саступіла чэшцы Караліне Плішкавай, шостай ракетцы свету - 2:6, 6:1, 5:7. У 1/8 Плішкава сустрэнецца з амерыканкай Слоан Стывенс.