Вікторыя Азаранка прайграла ў фінале US OPEN

13 сентября 2020
Вікторыя Азаранка спынілася за адзін крок ад доўгачаканага тытула на турнірах "Вялікага шлема".

У фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе беларуска змагалася супраць японкі Наомі Осакі. Вікторыя стартавала жвава, выйграўшы першы сэт. Аднак затым пераможца US Open 2018 года ўзяла гульню пад свой кантроль, перамогшы ў двух наступных сэтах з аднолькавым лікам 6:3. Тым не менш, выступленне на амерыканскіх кортах стала лепшым для Азаранкі за апошнія гады. А ў абноўленым рэйтынгу беларуска ўвойдзе ў топ-10 тэнісістак планеты і стане першай ракеткай краіны.