Вікторыя Азаранка прайграла на старце Australian Open

9 февраля 2021
Беларуска не справілася з 61-й ракеткай свету Джэсікай Пегулай, уступіўшы саперніцы ў двух сэтах 5:7, 4:6. Ледзь пазней барацьбу на турніры пачне Аляксандра Сасновіч. Яе саперніца - 22-я ў свеце - эстонка Анет Кантавейт. Матч першага круга правядзе сёння і Ілья Івашка. Ён згуляе з расіянінам Раманам Сафіуліным.