Вікторыя Азаранка прабілася ў 3 круг турніру серыі ВТА ў Манрэалі

6 августа 2014
У стартавым матчы беларуская тэнісістка ўзяла верх над францужанкай Алізе Карне. Першы сет Вікторыя выйграла з лікам 6:4, у другім уступіла 2:6, але здолела давесці справу да перамогі ў трэцяй партыі - 6:4. У 1/8-ай фіналу спаборніцтваў Азаранка будзе супрацьстаяць пераможцы пары Хізер Уотсан - Дамініка Цыбулькава.