Вікторыя Азаранка страціла другую пазіцыю рэйтынгу ВТА

17 февраля 2014
Зараз яна на чацвёртым месцы. Беларуская тэнісістка праз траўму прапусціла турнір у Досе і не змагла абараніць рэйтынгавыя ачкі. Лідзіруе ў рэйтынгу па-ранейшаму Серэна Уільямс, на другім месцы кітаянка Лі На, замыкае тройку лідараў полька Агнешка Радванска.