Вікторыя Азаранка паспрачаецца з Марыяй Кірыленкай за выхад у паўфінал Ралан Гарос

4 июня 2013

Алена Янковіч і Марыя Шарапава - апошнія чвэрцьфіналісткі турніру серыі Вялікага шлема Ралан Гарос. Расіянка ў двух сэтах выбіла з барацьбы амерыканку Слоан Стывенс - 6:4, 6:3. Янковіч таксама не пусціла ў чвэрцьфінал тэнісістку з ЗША Джэймі Хемптан - 6:0, 6:2. За выхад у паўфінал Янковіч і Шарапава будуць змагацца заўтра, як і Вікторыя Азаранка з Марыяй Кірыленкай. А пераможцы гэтых пар аспрэчаць пуцёўку ў вырашальны матч.