Вікторыя Азаранка атрымала wild card ад арганізатараў Адкрытага чэмпіянату Катара

29 января 2018
Беларуская тэнісістка можа стартаваць з асноўнай сеткі. Прэстыжны турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі пачнецца ў сталіцы Катара Досе 12 лютага. Вікторыя Азаранка перамагала тут у 2012 і 2013 гадах. Тэнісістка шмат разоў атрымлівала запрашэнні на розныя аўтарытэтныя турніры, але з-за судовага працэсу па пытанні апекі яна не змагла ўдзельнічаць.