Вікторыя Азаранка атрымала ўайлд кард на турнір у Люксембургу

22 сентября 2017

Арганізатары тэніснага турніру ў Люксембургу даюць уайлд кард беларусцы Вікторыі Азаранцы. Спаборніцтвы пройдуць на хардзе з 16-га па 21-га кастрычніка. Былая першая ракетка свету пакуль не пацвердзіла ўдзел. Рашэнне Азаранка прыме па выніках суда аб апецы і вызначэнні месца жыхарства яе дзіцяці. Пасяджэнне запланавана на 12 кастрычніка.