Вікторыя Азаранка атрымала запрашэнне выступіць на турніры ў канадскім Манрэалі

25 июля 2018

Вікторыя Азаранка атрымала спецыяльнае запрашэнне выступіць на прэстыжным тэнісным турніры ў канадскім Манрэалі. У апошні раз экс-першая ракетка свету гуляла на гэтых кортах у 2015 годзе. Тады беларуска дабралася да трэцяга раўнда. Таксама арганізатары спаборніцтваў далі "уайлд-кард" амерыканцы Серэне Уільямс. Турнір на кортах Манрэаля пройдзе з 6 па 12 жніўня.