Вікторыя Азаранка пакідае US Open

10 сентября 2015

Вікторыя Азаранка саступіла другой ракетцы свету Сімоне Халеп і пакідае US Open на стадыі адной чацвёртай фіналу - 3:6, 6:4, 4:6. Адзначым, у трэцім сэце сустрэча перапынялася з-за дажджу. Паўза пайшла на карысць румынкі. У паўфінале яна пазмагаецца з італьянкай Флавіяй Пенетай.

У паўфінале US Open згуляюць адразу дзве італьянкі. Акрамя Пенеты, гэта Раберта Вінчы, якую чакае сустрэча з амерыканкай Серэнай Уільямс.